🛡️ Международная защита

Важныя

💥Важныя Навіны ад Partyzanka! 🌐

Сустрэча ў польскім МУС
пры ўдзеле Віцэміністра,   прафесара Душчыка, адбылася 14 сакавіка. На сустрэчы адным з пунктаў былі агучаны праблемы легалізацыі беларусаў.

Па выніку дамоўленасцей быў перададзены МУС падрыхтаваны нашай юрысткай pro bono-Ганнай Маціеўскай  спіс найбольш балючых праблем беларусаў у польскім праве.
Па ім будзе весціся дальнейшая праца ў межах працоўнай групы.

Беларускі бок прадстаўлялі Павел Латушка, Валер Кавалеўскі і Арцём Праскаловіч (НАУ).

Да найбольш вострых легалізацыйных пытанняў, якія былі  падрыхтаваныя Ганнай Маціеўскай, належаць паміж іншага:
1️⃣ пытанні польскага падарожнага дакумента:
- статус дакумента пацвярджаючага асобу
- выдача дзецям, народжаным ў Польшчы
- увядзенне магчымасці выдачы пры скончаных старонках у пашпарце (польскі бок пацвердзіў, што цяпер гэта немагчыма)
- зліквідаванне дзірак (калі скончваецца падарожны дакумент і внж у адзін дзень альбо блізкі да сябе термін)
- выдача асобам са статусам уцекача (status uchodźcy)
2️⃣ выдача часовага польскага падарожнага дакумента па-за межамі Польшчы асобам з часовым внж і польскімі візамі (ў надзвычыйным выпадку)
3️⃣ выдача запрашэнняў чальцам сямей праз асобы, якія маюць міжнародную абарону і “гуманітарны” внж у Польшчы
4️⃣ТЭМП ПРАЦЫ органаў пры выдачы внж і падарожных дакументаў (асабліва ва Ўроцлаве)
5️⃣ у міжнароднай ахове:
- захаванне доступу да рынку працы і ІП, калі ў працэдуры скончваецца віза, якая дае такое права
- складанне ўнеску на тое, каб пакінуць тэрыторыю РП у працэдуры з важных асабістых прычын, для тых, хто не мае пашпарту ў дэпазіце (бо мае внж).
6️⃣ пашырэнне колаў асоб з правам адкрыцця і вядзення ІП (прыклад, “гуманітарны” внж)
7️⃣  права паноўнага аплікавання на “гуманітарны” внж
8️⃣ залічэнне “гуманітарнага” внж у тэрміны для рэзідэнта ЕС (альбо падставы да атрымання сталага внж)
9️⃣  комплекснае вырашэнне праблем з дэкрэтам Лукашэнкі праз праблемы з доступам да беларускіх адміністрацыйных актаў (у тым ліку даведак аб некаральнасці), а таксама шырэйшае прымяненне арт. 11 двухбаковага пагаднення РП-РБ, якое зносіць патрэбу легалізацыі (уключаючы апастылізацыю дакумантаў)

Ганна напісала на сваёй старонцы ў фэйсбук:
Маю надзею, што ўсе альбо прынамсі большасць пунктаў будзе магчымасць увесці.
🤍❤️🤍


🙌 Дзякуем табе, Ганна, за тваю адданасць і за ўклад у тое, каб Partyzanka стала часткай пазітыўных зменаў у жыцці беларусаў. Разам мы моцныя! 💪

Матэрыял падрыхтаваны пры падтрымцы юрысткі Ганны Маціеўскай.

ПАДТРЫМАЦЬ PARTYZANKA МАГЧЫМА ПА СПАСЫЛЦЫ🤍❤️🤍

Рабіце пакупкі ў інтэрнэце і падтрымлівайце Partyzanka з дапамогай Fanimani

Пералічыць 1,5% Partyzanka

Поделиться