📑 Документы и легализация

ИП JDG в процессе ВНЖ для виз PBH

❗️Да ўвагі ўладальнікаў візаў Polish Business Harbor, у якіх мінуў тэрмін дзеяння візы ў працэсе чакання выдачы дазволу на жыхарства. Каментуе дарадца АВВА ў юрыдычных пытаннях, Ганна Маціеўская.

Інфармуем, што 26 ліпеня ў весніку канцылярыі прэм'ер-міністра быў апублікаваны абноўлены спіс праграм падтрымкі замежнікаў для пачатку і вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў Польшчы. Пашыраны каталог асобаў якія ўдзельнічаюць у праграме Polish Business Harbour.

Удзельнікам праграмы Polish Business Harbour зараз з'яўляецца:

1️⃣ Замежнік, які валодае візай Polish Business Harbour, а таксама
2️⃣ Замежнік, які ў перыяд дзеяння візы Polish Business Harbour падаў заяву на выдачу пэўнага дазволу на жыхарства, які дазваляе пачаць і весці прадпрымальніцкую дзейнасць (каталог ніжэй), да моманту выдачы канчатковага рашэння па пытанні атрымання ім дазволу на жыхарства.

Да тыпаў дазволаў на жыхарства, пра якія ідзе гаворка ў п. 2, належаць:

1️⃣ Часовы дазвол на жыхарства які выдаецца дзеля вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, у сувязі з працягам вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці на падставе запісу ў CEIDG (рэестр ІП).
2️⃣ Часовы дазвол на жыхарства, выдадзены асобе, якая знаходзіцца ў шлюбе з грамадзянінам Польшчы, які жыве ў Польшчы.
3️⃣ Часовыя дазволы на жыхарства, пра якія гаворыцца ў законе пра замежнікаў у:
▪️ арт. 144 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з навучаннем у ВНУ)
▪️ арт. 151 п.1 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з навуковымі даследаваннямі)
▪️ арт. 159 п.1 (часовы дазвол на жыхарства ў сувязі з уз'яднаннем сям'і)
▪️ арт. 186 п.1 пп. 3, 4, 7 (часовы дазвол на жыхарства па іншых прычынах у сувязі з наяўнасцю (i) часовага віду на жыхарства іншай краіны ЕЗ (у тым ліку члены сям'і) ці (i) калі асоба мела часовы від на жыхарства ў сувязі з навуковымі даследаваннямі).
4️⃣ Сталы дазвол на жыхарства.
5️⃣ Дазвол на жыхарства доўгатэрміновага рэзідэнта ЕЗ.

Такім чынам, у каталог асобаў, якія маюць права легальна працягваць весці прадпрымальніцкую дзейнасць, уключаюцца ў тым ліку прадпрымальнікі, якія мелі сапраўдную візу PBH і ў тэрмін яе дзеяння падалі заяву на часовы дазвол на жыхарства з прычыны вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ў якіх дзеянне візы мінула ў перыяд чакання дазволу на жыхарства.

Гэта дазваляе прадпрымальнікам, якія доўгі тэрмін чакаюць часовы дазвол на жыхарства, не страціць права вядзення ІП без патрэбы яго прыпынення ці закрыцця.

Мы нагадваем, што сябры АВВА заўсёды могуць звярнуцца да нас па кансультацыі і падтрымку ў юрыдычных і іншых пытаннях, датычных вядзення бізнесу за мяжой. Пры неабходнасці мы выдаем рэкамендацыйныя лісты сябрам АВВА для дзяржаўных і іншых устаноў.

✔️
Далучайцеся да Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой — разам мы здольныя вырашыць амаль любыя, часам на першы погляд непераадольныя, праблемы. Будуем моцную беларускую бізнес-супольнасць па ўсім свеце.

Поделиться